3 траўня 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэл Гібсан атрымаў «Хрустальны глобус» на фестывалі ў Чэхіі

4
Мэл Гібсан атрымаў «Хрустальны глобус» на фестывалі ў Чэхіі

Вядомы амерыканскі актор і рэжысёр Мэл Гібсан на кінафестывалі ў Карлавых Варах атрымаў «Залаты глобус» за «выключны ўклад у кінамастацтва».

Пра гэта паведамляе Variety.

«Гэта менавіта тое, што я заўсёды хацеў... Гэта цудоўна», - заявіў актор падчас уручэння статуэткі.

49-ы Міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах адкрыўся ўвечары 4 ліпеня. Сёлета на ім будзе паказана 190 фільмаў.

Галоўнай падзеяй кінафестывалю стане паказ новага фільма Анджэя Вайды «Валенса. Чалавек надзеі», які вылучаны на прэмію «Оскар» у намінацыі для замежных фільмаў. Фільм прадставіць ягоны галоўны герой - былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса.

У асноўным конкурсе будзе ўдзельнічаць адна расейская стужка.

Іспанскі рэжысёр Луіс Мін’яра узначаліць журы галоўнага конкурсу кінафестывалю, а ізраільскі прадзюсар Філіп Каварскі - дакументальнага. Кінафестываль будзе доўжыцца да 12 ліпеня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках