3 траўня 2024, Пятніца, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ: Узровень сухотаў у Беларусі катастрафічны

49
САЗ: Узровень сухотаў у Беларусі катастрафічны

Узровень захворвання ў Беларусі можа пагражаць для здароўя ў Заходняй Еўропе.

Доктар Марыё Равільнэ, дырэктар Глабальнай праграмы барацьбы з сухотамі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў чацвер назваў высокі ўзровень захворвання на сухоты ў Беларусі і часткі Расеі «катастрафічнай сітуацыяй», паведамляе Reuters.

Мігранты з краін былога Савецкага Саюза, якія нясуць інфекцыю, могуць пагражаць узроўню сухотаў у Заходняй Еўропе, дадаў ён.

Паводле ацэнак САЗ, 8,6 млн чалавек захварэлі на сухоты ў 2012 годзе і 1,3 млн памерлі. 450 тыс захварэлі небяспечным штамам Superbug у 2012 годзе, і блізу 2 мільёнаў чалавек у свеце могуць быць інфікаваныя на сухоты з лекавай устойлівасцю да 2015 года.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках