Правакацыя расейскага ТВ
24- 5.07.2014, 12:54
- 34,235
У Луганску баевікі і тэлеаператары РФ рыхтуюць чарговую правакацыю з выкарыстаннем вайсковай тэхнікі з украінскай сімволікай.
Пра гэта паведаміла выконваючая абавязкі кіраўніца Луганскай аблдзяржадміністрацыі Ірына Вярыгіна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
З яе слоў, у цэнтры горада фармуецца калона тэхнікі баевікоў ЛНР, якая выкарыстоўвае ўкраінскую сімволіку.
«На кожнай машыне ўкраінскія сцягі і побач з імі тэлеаператары РФ», - напісала Вярыгіна.