3 траўня 2024, Пятніца, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны згуляе ў паўфінале мікста на Уімблдоне

Мірны згуляе ў паўфінале мікста на Уімблдоне

Максім Мірны (32-е месца ў парным рэйтынгу) і Хао-Чын Чань (18) згуляюць у паўфінале змешанага разраду Уімблдонскага тэніснага турніру.

У стартавым матчы (другое кола) «пасеяны» пад 14-м нумарам беларуска-тайваньскі дуэт з лікам 7:6 (7:5), 6:4 здабыў перамогу ў паляка Томаша Беднарэкі (60) і амерыканкі Вані Кінг (45), у 1/8 фіналу - у Крыса Гучыёна (Аўстралія, 56) і Аксаны Калашнікавай (Грузія, 59) - 6:2, 7:6 (7:4), а ў чвэрцьфінале - у дзесятай пары турніру - Джэймі Мюрэя з Вялікабрытаніі (29) і Кейсі Дэлаквы з Аўстраліі (12) - 6:2, 3:6, 6:3, паведамляе БелаПАН. Наступнымі спаборнікамі Максіма Мірнага і Хао-Чын Чань будуць «пасеяныя» пад пятым нумарам канадзец Дэніэл Нестар (6) і Крысціна Младзеновіч з Францыі (25).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках