Губараў распавёў аб планах правесці «вырашальны бой»
64- 5.07.2014, 14:17
- 40,800
Баевікі прадаўжаюць сваю «перадыслакацыю» у Горлаўцы і Данецку.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў лідар данецкіх тэрарыстаў Павел Губараў на сваёй старонцы Вконтакте.
З ягоных слоў, пастанову пакінуць Славянск прыняў Ігар Стралкоў (тэрарыст «Стралок»).
Губараў піша, што гэтым самым баевікі разлічваюць «выйграць час», пакуль украінская армія перадыслакуе асабісты склад і артылерыю.
Ён таксама спадзяецца, што гэты час тэрарысты выкарыстоўваюць для «завяршэння працэсу аб'яднання сіл пад адзінае камандаванне, што палепшыць якасць сувязі і камунікацыі войскаў, узмацніць забеспячэнне войскаў, перш за ўсё цяжкай зброяй (артылерыяй і бронетэхнікай)».
«Кутузаў таксама адыходзіў, і ў гэтым быў план. А наогул рускія адыходзяць толькі перад вырашальным пераможным боем», - паведаміў Губараў.
Як вядома, тэрарысты масава пакідаюць захопленыя гарады Данецкай вобласці і калонамі накіроўваюцца ў Данец. Адна з такіх калон пакінула Горлаўку.
Большая частка тэрарыстаў накіроўваюцца ў горад Данецк па трасе. У Данецку мясцовыя сепаратысты, якія называюць сябе «ДНР» і банд-групоўкі «Батальён «Усход» пакуль не вызначыліся ці супрацоўнічаць са «Стрэлкаўцамі».
Уначы ў Славянску быў бой: тэрарысты выехалі на аўтатранспарце ў бок Краматорску і горада Арцёмаўск. На блокпастах вакол горада засталася невялікая колькасць баевікоў з мясцовых. Асноўныя адміністрацыйныя будынкі горада замінаваныя.