2 траўня 2024, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: LifeNews - падраздзяленне інфармацыйных аперацый РФ

13
СБУ: LifeNews - падраздзяленне інфармацыйных аперацый РФ

СБУ прадаўжае высылаць расейскіх журналістаў з Украіны.

Пра гэта ў інтэрв'ю ЛІГАБізнесІнформ сказаў намеснік кіраўніка службы Андрэй Левус.

«Мы выправадзілі значную колькасць расейскіх журналістаў. Гэтая праца прадаўжаецца. Самая вялікая праблема - тэлеканал LifeNews. Гэта не журналісты, не СМІ, а канкрэтнае баявое падраздзяленне інфармацыйных спецаперацый. Хлусня такіх памераў, што цяжка каментаваць. Знаходзім - выдвараем. Цяпер сталі больш асцярожнымі - маскіруюцца», - сказаў ён.

Ён таксама распавёў, як ідуць справы з контрвыведкай Украіны. «Падобнага роду інфармацыя - гэта не прадмет піяру. Зразумела, здраднікаў знаходзім і арыштоўваем. Ёсць людзі на пасадах. Праводзіцца праца: з кім працаваў, чаму, як доўга», - адзначыў Левус.

Ён падкрэсліў, што з больш як 200 затрыманых людзей за час АТА вялікую частку «ўзяла» контрразведка. «СІЗА СБУ перапоўненыя. Кожны дзень мы кагосьці затрымліваем - як дыверсантаў з Расеі, так і грамадзян Украіны, якіх чакае суд паводле артыкула «дзяржаўная здрада». Праца вядзецца. Калі кажуць, што контрвыведкі няма - гэта глупства. Вы б здзівіліся, калі б гэтая дзейнасць афішавалася ў прэс-рэлізах. Ёсць свая спецыфіка працы. Гэта шахматы, а ня шашкі», - адзначыў Левус.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках