3 траўня 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калона тэрарыстаў са Славянска ўваходзіць у Краматорск (Відэа)

36

Тэрарысты дэмаралізаваныя і спрабуюць спешна выбрацца з зоны актыўных баявых дзеянняў.

Пра гэта «актывістка» сепаратыстаў Ганна распавяла па тэлефоне тэлеканалу «Расея 24».

«Я толькі што хадзіла на плошчу на цэнтральную, дзе знаходзіцца выканкам. Там вельмі шмат апалчэнцаў, якія прыехалі са Славянска. Шмат параненых. Хлопцы вельмі засмучаныя праз тое, што ім давялося пакінуць горад, бо там засталося шмат мірных жыхароў, якія ім дапамагалі», - дзеліцца ўражаннямі «актывістка».

«Частка краматорскага апалчэння ўжо рушыла ў бок Данецка і астатнія плануюць гэтак жа. Славяне тут таксама як бы часова, збіраюць параненых і плануюць з'язджаць у Данецк. За Краматорск, як я зразумела, змагацца ніхто не будзе, хоць можа гэта і да лепшага. Менш будуць абстрэльваць горад», - мяркуе памочніца тэрарыстаў.

«Я спрабавала патэлефанаваць знаёмым у Славянск і нікому не датэлефанавалася. І апалчэнцы, якія прыбылі, яны таксама не могуць са сваімі звязацца, бо яны ўсе павыкідалі тэлефоны і што там адбываецца, ніхто не ведае», - кажа сведка.

Нагадаем, сёння прарасейскія тэрарысты пакінулі Славянск, які быў захоплены дыверсантамі з Расеі 12 красавіка 2014 года. У горадзе і ваколіцах быў створаны апорны раён баевікоў на чале з афіцэрам ГРУ РФ Ігарам Гіркіным («Стралок»), адкуль тэрарысты нападалі на ўкраінскія падраздзяленні. Імі пакінутыя захопленыя раней будынкі і ўсе блокпосты, большая частка баевікоў рушыла ў кірунку Краматорска.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках