3 траўня 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар прадпрымальнікаў падаў скаргу ў пракуратуру

13
Лідар прадпрымальнікаў падаў скаргу ў пракуратуру

Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус, які знаходзіцца ў гарадской лякарні пасля затрымання 2 ліпеня, падаў заявы ў суд і пракуратуру.

У заявах ён апісвае падзеі 2 ліпеня, калі супрацоўнік ГАУС маёр міліцыі Аляксей Гетмам склаў на яго адміністрацыйны пратакол паводле арт. 23:34 ч.3 КаАП - арганізацыя і правядзенне масавага несанкцыянаванага мерапрыемства, паведамляе ПЦ «Вясна».

3 ліпеня яго наведаў у шпіталі супрацоўнік гарадской міліцыі. Са слоў нефармальнага лідара баранавіцкіх прадпрымальнікаў, супрацоўнік міліцыі прасіў падпісаць паперу, згодна з якой актывіст дае асабістую згоду, што суд над ім можа прайсці 7 ліпеня ў адсутнасць яго.

Аднак грамадскі актывіст катэгарычна не пагадзіўся з тэкстам паперы, таму і накіраваў 5 ліпеня ліст на імя старшыні гарадскога суда, у якім просіць яго не праводзіць суд 7 ліпеня без яго прысутнасці. Адначасова Мікалай Чарнавус накіраваў заяву і гарадскому пракурору. Ён просіць пракурорскага рэагавання на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія адмаўляліся выклікаць хуткую дапамогу па просьбе інваліда II-ой групы на працягу 5 гадзін. Яшчэ актывіст просіць пракурора абавязаць ГАУС вярнуць яму пасведчанне інваліда II-ой групы, якое яму неабходна для набыцця лекаў па льготнаму кошту.

Мікалай Чарнавус таксама просіць праверыць законнасць складання на яго адміністрацыйнага пратаколу 2 ліпеня, бо ягоны стан здароўя не дазваляла адэкватна рэагаваць на пытанні супрацоўнікаў міліцыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках