3 траўня 2024, Пятніца, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла кіраўніку Меджліса ўезд у Крым

15
Расея забараніла кіраўніку Меджліса ўезд у Крым

Магчыма, на 5 гадоў.

Самаабвешчаная крымская «ўлада» не пусціла на тэрыторыю паўвыспы кіраўніка Меджліса крымска-татарскага народа Рафата Чубарава.

Пра гэта паведамляе Крым.Рэаліі.

Паводле паведамлення, Чубараў вяртаўся з выязнога пасяджэння Меджліса ў Генічаску Херсонскай вобласці.

Самаабвешчаны «пракурор» Крыму Наталля Паклонская зачытала Чубараву пастанову аб забароне на ўезд.

У сваю чаргу, кіраўнік Меджліса традыцыйна запатрабаваў агучыць пастанову на дзяржаўнай крымска-татарскай мове. Паклонская адмовілася.

Карэспандэнты выдання налічылі ў месцы пункта пропуску «Чангар» праз так званую «мяжу», дзе затрымалі Чубарава, 6 аўтобусаў і 5 аўтазакаў.

Таксама назіраецца вялікая колькасць АМАПу і вайскоўцаў.

Паведамляецца, што ўсіх іншых чальцоў Меджліса прапусцілі праз «мяжу».

Паводле інфармацыі рупара крымскай «улады» «Крымінфарма», Расея забараніла Чубараву ўезд на сваю тэрыторыю тэрмінам на 5 гадоў.

Раней лідар крымска-татарскага народа Мустафа Джамілёў не выключыў, што «ўлады» рэспублікі могуць забараніць уезд у Крым Рафату Чубараву.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках