2 траўня 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшская тэнісістка Квітава перамагла ва Уімблдонскім турніры

Чэшская тэнісістка Квітава перамагла ва Уімблдонскім турніры

У фінале чэшка разграміла канадку Бушар.

На Цэнтральным корце Усеанглійскага клуба лаўн-тэніса і кракета ў знакамітым прыгарадзе Лондана Уімблдоне завяршыўся фінальны матч жаночага турніру, у якім чэшка Петра Квітава разграміла Эжэн Бушар з Канады з лікам 6:3, 6:0.

Матч доўжыўся менш за гадзіну. Квітава, якая ўжо мела раней у сваёй кар'еры перамогу на Уімблдоне-2011, цалкам дамінавала ў матчы з Бушар, якая ўпершыню ўдзельнічала ў фінале спаборніцтваў серыі «Вялікага шлема».

Квітава зрабіла тры брэйкі на падачы канадкі ў першай партыі (Бушар адказала адным брэйкам), а ў другім сэце цалкам перайграла апанентку, не аддаўшы спаборніцы ніводнага гейма.

Такім чынам, чэшка ў другі раз у кар'еры перамагла ва Уімблдонскім турніры. Цікава, што акрамя гэтага турніру, яна нідзе больш не перамагала на спаборніцтвах серыі «Вялікага шлема».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках