3 траўня 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Львове прадаюць туалетную паперу з Януковічам

3

Турыстам прапануюць набыць арыгінальныя палітычныя сувеніры.

У Львове на прылаўках крам з'явіліся арыгінальныя палітычныя сувеніры з выявай расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і яго былога ўкраінскага калегі-ўцекача Віктара Януковіча, паведамляе u-news.com.ua.

З гэтага часу госці горада Льва маюць магчымасць купіць крэатыўныя футболкі з надпісамі «Путлер капут», «ПТН-ПХН» і так далей, а па горадзе расклееныя адпаведныя стыкеры з выявай расейскага прэзідэнта.

Акрамя таго, ёсць на львоўскіх прылаўках і яшчэ адзін арыгінальны тавар - туалетная папера з выявай усмешлівага экс-прэзідэнта-ўцекача Януковіча з надпісам - «пачую кожнага». Каштуе такая рэч 15 грыўняў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках