3 траўня 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Сярод фінансістаў Антымайдана ёсць беларусы

32
СБУ: Сярод фінансістаў Антымайдана ёсць беларусы

Лукашэнка і тут дапамог свайму саюзніку Пуціну.

Служба бяспекі Украіны затрымала двух грамадзян Расеі і аднаго - Рэспублікі Беларусь, якія фінансавалі каардынатараў адэскага «Антымайдана» і рыхтавалі масавыя акцыі супраць украінскай улады.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Устаноўлена, што названыя асобы прыбылі ў Адэсу ў канцы чэрвеня для выканання спецзадання расейскай выведкі - разгарнуць шырокую працу ў арганізацыі акцый пратэсту з мэтай дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі ва ўсім рэгіёне.

Выкарыстоўваючы тактыку распаўсюджвання чутак і дэзінфармацыі, спекулюючы незадаволенасцю часткі грамадзян сацыяльна-бытавымі праблемамі, расейскія агенты праз кантакты з мясцовымі сепаратыстамі рыхтавалі групы радыкальна настроеных грамадзян для правядзення акцый, - распавялі ў ведамстве.

Акрамя таго, яны выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі выходзіць на мітынгі, падбухторвалі насельніцтва да масавых беспарадкаў.

«Шляхам подкупу» кішэнных СМІ «зламыснікі распаўсюджвалі» панічныя настроі «праз праплочаныя стужкі навін, публікацыі ў прэсе, сюжэты на тэлебачанні», - адзначаюць у СБУ.

Пасля кожнай праведзенай акцыі зламыснікі павінны былі дасылаць сваім замежным куратарам фотасправаздачы.

Высветлена таксама, што менавіта гэтыя «гастралёры» паводле ўказання замежнай стараны ажыццяўлялі фінансаванне так званага «Антымайдана» на Куліковым полі Адэсы.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках