3 траўня 2024, Пятніца, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краматорск вызвалены ўслед за Славянскам (Відэа)

Краматорск вызвалены ўслед за Славянскам (Відэа)

Украінскія сілавікі занялі Краматорск, над гаррадай усталяваны ўкраінскі сцяг.

У сувязі з заканчэннем баявой аперацыі вызвалення Краматорска і Славянска ад тэрарыстаў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк даручыў старшыню Данецкай аблдзяржадміністрацыі Сяргею Таруту, міністрам, старшыням аблдзяржадміністрацый, прылеглых да Данецкай і Луганскай абласцей, у аднадзённы тэрмін аднавіць жыццезабеспячэнне гэтых гарадоў.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб аднаўленні працы тэрытарыяльных органаў Скарбу, Міндаходаў, філій фондаў агульнаабавязковага дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і ўпраў Пенсійнага фонду Украіны, філій і аддзяленняў АТ "Ощадбанк", гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Яцэнюк даручыў зрабіць патрэбныя захады для аднаўлення дзейнасці праваахоўных органаў, органаў юстыцыі, медыцынскіх і санітарна-эпідэміялагічных устаноў, сістэм водазабеспячэння, сувязі, забеспячэння прадуктамі харчавання, рэчамі першай патрэбы, вырабамі медыцынскага прызначэння, лекавымі сродкамі, камунальна-бытавымі паслугамі, а таксама транспартнага і інфармацыйнага забеспячэння.

Разам з тым, паведамляе «Украінская праўда», у Славянску сілы АТА сканфіскавалі боепрыпасы, што засталіся пасля адступлення тэрарыстаў з места.

Раней у Мінабароны паведамілі, што ў часе аперацыі ў Мікалаеўцы ўзятыя ў палон больш за 50 тэрарыстаў.

Сіламі АТА сканфіскаваны нелапы арсэнал разнастайнай зброі, у тым ліку 1 тона тратылу, 2 набоі 2Ф9, 2 танкавыя гарматы, 6 гранатамётаў ПГ-7, футарал 1 ПН-58, элемэнты танкавай гарматы, 50 кг аманіту, 2 мяшкі салетры і 2 легкавыя аўтамабілі з дакумэнтамі ўліку і сімволікай Расейскай Федэрацыі, 2 колавыя пары да мінамётаў і вялікая колькасць боепрыпасаў да стралковай зброі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках