3 траўня 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве застрэлілі аднаго з былых верхаводаў «Віленскай брыгады»

6
У Літве застрэлілі аднаго з былых верхаводаў «Віленскай брыгады»

У ноч з суботы на нядзелю, пад поўнач, у Вільні на вуліцы Трынаполе прагрымелі стрэлы.

Высветлілася, што застрэлены - адзін з верхаводаў "Віленскай брыгады" Ігар Цемкін, на мянушку Цімоха, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў верхавода банды Барыда Дэканідзэ, паведамляе ru.Delfi.lt.

Цемкін доўга хаваўся ад правасуддзя ў Нямеччыне, там быў затрыманы і перададзены Літве. Ён быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дзейнасці бандыцкай групоўкі і вымагальніцтва маёмасці ў прадпрымальніка Сямёна Дзельніка.

У 2004 годзе суд датэрмінова выпусціў яго на волю. Выйшаўшы з турмы, Цемкін пасяліўся на базе футбольнага клуба "Жальгірыс", якая належала грамадзяніну Польшчы Янушу Лапуту. Пазней ён пабудаваў дом на ўскраіне Вільні ў Гедракальнісе, ездзіў на дарагіх пазадарожніках. Мяркуюць, што тыя чальцы "Віленскай брыгады", якія засталіся на волі, нямала заплацілі яму за маўчанне.

Пасля таго як Цемкін выйшаў на волю, прынамсі на самым пачатку, ён намагаўся не звяртаць на сябе ўвагу паліцыі. Мяркуюць, што злачыннай дзейнасцю ён займаўся ў Латвіі, куды рэгулярна ездзіў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках