3 траўня 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макфол: Падобна да таго, што гэта «халодная вайна»

15
Макфол: Падобна да таго,  што гэта «халодная вайна»

Былы амбасадар ЗША ў Расеі мяркуе, што такая канфрантацыя была толькі ў часы СССР.

Тое, што адбываецца сёння ў стасунках паміж Злучанымі Штатамі і Расейскай Федэрацыяй, мае прыкметы "халоднай вайны", якая была за савецкім час.

Такое меркаванне выказаў былы амбасадар ЗША ў Расеі (2011-2014 гг.) Майкл Макфол, паведамляе Укрінформ.

"Ці не ёсць гэта новай халоднай вайной (паміж Вашынгтонам і Масквой - Рэд.)? Ёсць пэўнае падабенства. Гэта момант самай вялікай канфрантацыі з часоў савецкага лідэра Міхаіла Гарбачова", - цытуе Макфол амерыканскае выданне Defense One, якое спецыялізуецца ў пытаннях бяспекі і абароны.

У якасці аднаго з яскравых прыкладаў былы пасол падаў наяўнасць санкцый ЗША супраць кіраўніка савецкай адміністрацыі Крамля ў часы халоднай вайны і цяперашняга кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргея Іванова.

"Гэта глыбока трагічны момант. Гэта змушае мяне задумацца, і я ведаю, што прэзідэнт Абама задае сабе пытанне, ці не былі мы наіўнымі, калі спрабавалі думаць пра іншыя стасункі з Расеяй?" - адзначае Макфол.

Ён адзначыў, што ў самой Расеі тлумачаць нарошчванне канфрантацыі з Вашынгтонам двума спосабамі. Першы, "любімы сярод расейскіх экспэртаў" - гэта тое, што "вялікія дзяржавы паводзяць сябе так, як яны гэта рабілі на працягу многіх стагоддзяў". Другі палягае ў тым, што ва ўсім вінаватая палітыка Вашынгтона.

Пачынаючы ад сцвярджэнняў, што яна была занадта агрэсіўнай дачыненнях да РФ з аблогай NATO, арганізацыяй "каляровых рэвалюцыі" і, заканчваючы тым, што гэтая палітыка магла быць і занадта мяккай, што дазволіла Пуціну спачатку беспакарана ўварвацца ў Грузію, а затым ісці далей.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках