3 траўня 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уражальныя запасы тэрарыстаў (Відэа)

37

Падчас адступлення сэпаратысты пакінулі РСГ, скрыні са зброяй і боепрыпасамі.

У Славянску ўкраінскія вайскоўцы сканфіскавалі арсэналы зброі, пакінутыя "рушэнцамі", паведаміў з месца падзеі журналіст Громадське ТВ Мустафа Наем.

Падчас адступлення сэпаратысты пакінулі РСГ, скрыні са зброяй і боепрыпасамі, расейскую вайсковую форму і расейскія сцягі.

Кіраўнік МУС Арсен Авакаў выклаў на сваёй старонцы Facebook фота сканфіскаванай зброі.

"Уражальныя запасы пакідалі тэрарысты, уцякаючы", - напісаў Аваков.

Нагадаем, сэпаратысты пакінулі Славянск і Краматорск ды перадыслакаваліся ў іншыя гарады. У прыватнасці, вялікая калона вайсковай тэхнікі ўвайшла ў Данецк

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках