3 траўня 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адзначае Дзень дзяржавы

14
Літва адзначае Дзень дзяржавы

У краіне пройдуць канцэрты ды іншыя імпрэзы, увечары ўсіх жыхароў Літвы запрашаюць выканаць гімн - Нацыянальную песню.

У прэзідэнцкім палацы з гэтай нагоды будуць уручаныя дзяржаўныя ўзнагароды, пазней на плошчы С.Даўкантаса адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця сцяга, выступіць прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ, паведамляе ru.delfi.lt.

У сталіцы пройдуць акцыі Свята песні - пасля службы ў катэдры шэсце ўдзельнікаў Свята песні накіруецца ў парк Вінгіс, дзе адбудзецца канцэрт "Вось наш дом".

У Коўне, у садзе вайсковага музэя імя Вітаўта Вялікага пройдзе цырымонія ўзняцця сцяга ордэна Крыжа Віціса і канцэрт з удзелам духавога аркестра.

Увечары ў Ковенскім замку можна ўбачыць опэру-містэрыю паводле драмы-паэмы Юсцінаса Марцінкявічюса "Міндоўг" і легенду Антанаса Венуоліса.

У Клайпэдзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця сцяга. Каля дома нумар 5 на вуліцы Шаўлю адкрыюць мемарыяльную дошку падпісанту Тыльзіцкага акта Марцінасу Янкасу.

На Тэатральнай плошчы ўвесь дзень будзе праходзіць праграма паказу фільмаў "Дзяржава", увечары адбудзецца канцэрт джазавай музыкі.

Увечары таксама адбудзецца канцэрт аркестра ВМС ЛВ Trimitai gaudžia Lietuva.

У Шаўлях гэтага дня таксама адбудзецца канцэрт - пасля ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцяга выступяць дзіцячыя калектывы, а на віле Хаіма Фенкеля пройдзе канцэрт адкрыцця летняга фэсту "Свет вітае Літву".

У Панявежы ў цырымоніі ўзняцця сцяга возьмуць удзел вайскоўцы гусарскага батальёна імя караля Міндоўга, увечары пройдзе канцэрт гурта Rondo.

6 ліпеня 1253 года быў каранаваны князь Вялікага Княства Літоўскага Міндоўг. У 1990 годзе дзень каранацыі Міндоўга быў абвешчаны дзяржаўным святам Літвы.

Гэтага дня вось ужо 21-м разам усіх літоўцаў запрашаюць разам выканаць гімн краіны - Нацыянальную песню.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках