3 траўня 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галівудскія спэцыялісты зробяць для Пэнтагона жаўнера будучыні

2
Галівудскія спэцыялісты зробяць для Пэнтагона жаўнера будучыні

Кампанія Legacy Effects, якая ўдзельнічала ў стварэнні такіх блокбастэраў, як «Тэрмінатар», «Рабакоп» і «Жалезны чалавек», дапаможа амэрыканскаму войску.

Legacy Effects спэцыялізуецца на стварэнні спецэфэктаў і 3D-друку рэквізіту. Студыяй, у прыватнасці, быў створаны строй Жалезнага чалавека для Робэрта Даўні-малодшага, што выканаў галоўную ролю ў аднайменным фільме, піша interfax.by са спасылкай на The Wall Street Journal.

Цяпер Legacy Effects працуе над прататыпам экзашкілета для Пэнтагона - прылады, прызначанай для абароны і павелічэння дужасці чалавека за кошт вонкавага каркаса.

Прадстаўнікам камандавання ўжо паказалі тры варыянты макета. Згодна з планам аўтараў праекта, які атрымаў назву TALOS, рыштунак новага пакалення павінен быць створаны на працягу чатырох гадоў. Акрамя Legacy Effects над ёй працуе цэлая група, у якую ўваходзяць біяінжынэры, ветэраны баявых дзеянняў, тэхнічныя экспэрты, нават канадскія навукоўцы, якія займаюцца вывучэннем ахоўнага покрыва у казюрак. Да працы залучаныя як невялікія фірмы, так і вялікія карпарацыі, такія як Raytheon і Lockheed Martin.

Вага амуніцыі амэрыканскіх жаўнераў у варунках баявых дзеянняў часам перасягае 50 кг. Экзашкілет дазволіць жаўнеру падымаць больш за 180 кг, кажуць у Legacy Effects. Аднак для вайскоўцаў важна, каб прылада валодала вялікай рухомасцю і дазваляла хутка перасоўвацца. Існыя мадэлі экзашкілета гэтага рабіць не дазваляюць.

Як адзначае The Wall Street Journal, Пэнтагон не ўпершыню робіць спробу распрацаваць футурыстычны рыштунак. Вайсковае міністэрства за некалькі гадоў выдаткавала на гэта дзясяткі мільёнаў даляраў. Аднак ніводзін прататып не працаваў належным чынам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках