3 траўня 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Самы творчы заўзятар

1

Мастак-цырульнік Роб Фэрэл на мянушку «Rob the Original» справядліва заслужыў тытул самага творчага футбольнага заўзятара Сан-Францыска (ЗША).

Роб не аднойчы здзіўляў свет арыгінальнымі фрызурамі, але, здаецца, гэтым разам перасягнуў сам сябе - пры дапамозе звычайнай электрапрылады для галення ён выстрыг на галаве кліента партрэт легендарнага форварда аргентынскай нацыянальнай каманды Ліянэля Мэсі, паведамляе uaparty.com.

Выйшла вельмі падобна! Мяркуючы са здымкаў, уладальнік адмысловай фрызуры Вінсэнт Эрнандэс, які наважыўся на такое вар'яцтва, каб падтрымаць свайго куміра падчас матчу Аргентыны і Швайцарыі, задаволены вынікам. Цяпер фанат Мэсі, напэўна, стане сталым кліентам таленавітага майстра, бо ўнікальная стрыжка прынесла папулярнасць ім абодвум.

Дарэчы, Робу не першыня ствараць з валасоў твар футбаліста. Аднойчы ён упрыгожыў патыліцу футбольнага фаната партрэтам Чычарыта з мэксіканскай каманды, якая саступіла Нідэрландам, і выбыла з турніру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках