3 траўня 2024, Пятніца, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі гісторык Норман Дэвіс атрымаў польскае грамадзянства

2
Брытанскі гісторык Норман Дэвіс атрымаў польскае грамадзянства

Вядомаму прафэсару далі грамадзянства ў 25-ю гадавіну свабоднай Польшчы.

Незвычайны паляк, чалавек з вялікімі заслугамі перад Польшчай і сігнал, які ідзе ва ўнутр Польшчы і адначасова за мяжу - так пра прафэсара Нормана ў Дэвісе казаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падчас цырымоніі ўручэння польскага грамадзянства брытанскаму гісторыку. Урачыстая цырымонія адбылася ў пятніцу ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі Бэльвэдэр, паведаміла "Польскае радыё".

«Для мяне магчымасць уручэння вам польскага грамадзянства з'яўляецца пацвярджэннем таго, што Польшча захавала асаблівую прывабнасць да асіміляцыі, якая была ў ранейшай Рэчы Паспалітай», - сказаў прэзідэнт Камароўскі. Ён дадаў, што асабліва рады таму, што можа ўручыць прафэсару грамадзянства менавіта ў 25-ю гадавіну свабоднай Польшчы.

Прафэсар Норман Дэвіс вучыўся ў Оксфардзе, Грэноблі, Пэруджы, затым у аспірантуры Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, дзе займаўся даследаваннем савецка-польскай вайны. У творчасці гісторыка Польшча займае асаблівае месца. Ён прысвяціў ёй свае вялікія творы, такія як «Божае ігрышча», «Сэрца Еўропы», «Мікракосмас», «Паўстанне '44».

Асаблівую сувязь Норман Дэвіс адчувае з Кракавам, дзе ён пазнаёміўся са свой жонкай Марыяй Кажаневіч. У іх двое сыноў, сям'я стала жыве ў Лондане.

У 2012 годзе ў Дзень незалежнасці Польшчы прафэсар Норман Дэвіс быў уганараваны найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай - Ордэнам Белага Арла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках