3 траўня 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў распавёў, як збягалі сепаратысты (Відэа)

4

Украінскае войска будзе дзень за днём прасоўвацца ў Данбасе.

Пра гэта міністр унутраных спраў Украіны заявіў, знаходзячыся ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, інфармуе прэс-служба МУС.

«У нас ёсць план дзеянняў, распрацаваны Генеральным штабам, згодна з якім мы дзейнічаем. Рух будзе кожны дзень», - падкрэсліў Арсэн Авакаў.

Каментуючы факт уцёкаў баевікоў са Славянска, кіраўнік МУС адзначыў, што дастаткова пісьменныя тактычныя дзеянні ўкраінскіх сілавікоў не пакінулі тэрарыстам іншага выбару.

«Пад покрывам ночы калона часткова прайшла міма шостага блокпоста, які знаходзіцца на гары Карачун, зверху, і перакрываў кірунак на Краматорск толькі агнявым кантактам. Менавіта таму з выключанымі фарамі частка машын выйшла, у тым ліку, пакідаўшы цяжкую зброю ў Славянску», - падкрэсліў міністр унутраных спраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках