3 траўня 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведская плыўчыха пабіла сусветны рэкорд (Відэа)

1
Шведская плыўчыха пабіла сусветны рэкорд (Відэа)

Сара Шэстрэм зняла больш за паўсекунды з сусветнага рэкорду суайчынніцы Тэрэзэ Альсхамар.

Шведская плыўчыха Сара Шэстрэм не магла паверыць у тое, што палепшыла сусветны рэкорд на дыстанцыі 50 м батэрфляем на цэлых 0,64 сек, паведамляе sport.idnes.cz На чэмпіянаце краіны ў Барасе Сара паказала вынік 24,43. Папярэдні рэкорд свету належаў іншай шведцы Тэрэзэ Альсхамар - 25,07.

«У мяне няма слоў. Паколькі ў мяне не вельмі добры зрок, я, паглядзеўшы на табло, падумала, што ў мяне 24,93, і вельмі ўзрадавалася, бо зразумела, што гэта сусветны рэкорд. А калі я прыгледзелася і ўбачыла, што вынік яшчэ на палову секунды лепшы, гэта быў проста шок!»<>/i

Адзначым, што Шэстрэм не менш эфектна выступіла і за дзень да гэтага, «выплыўшы» на 50 м вольным стылем з 24 секунд. Вынік 23,98 - лепшы ў свеце пасля забароны спецыяльных аэрадынамічных касцюмаў, якія дазваляюць плыць больш хутка. Рэкорд свету немкі Брыт Штэфан на гэтай дыстанцыі складае 23,73 сек.

20-гадовая Шэстрэм будзе адной з галоўных зорак чэмпіянату Еўропы ў водных відах спорту, які пройдзе ў жніўні ў Берліне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках