3 траўня 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Пуціна назваў СБУ «гестапа»

68
Дарадца Пуціна назваў СБУ «гестапа»

Сяргей Глазьеў нервова адрэагаваў на распачынанне супраць яго ва Украіне крымінальнай справы.

Дарадца прэзідэнта Расеі Сяргей Глазьеў заявіў, што Служба бяспекі Украіны з'яўляецца злачыннай арганізацыяй, якая працуе цалкам пад кантролем ЗША, паведамляе РІА «Новости».

Так ён пракаментаваў пастанову СБУ аб распачынанні супраць яго крымінальнай справы.

Глазьеў адзначыў, што нічога нечаканага ў гэтай пастанове няма, «бо СБУ па сутнасці выконвае такую ж функцыю сёння ва Украіне, як у фашысцкай Германіі выконвала гестапа».

«СБУ сёння з'яўляецца злачыннай арганізацыяй, а яе кіраўніцтва цалкам кантралюецца амерыканскімі спецслужбамі. Гэта значыць арганізацыя, якая творыць беззаконне ва Украіне, учыняе злачынствы супраць народа Украіны», - заявіў палітык.

З ягоных слоў, кіраўніцтва СБУ вінаватае ў масавых забойствах грамадзян Украіны і арганізацыі гэтых масавых забойстваў.

«Ні пра якія прававыя метады і прававую культуру казаць не даводзіцца», - сказаў Глазьеў.

Напярэдадні стала вядома, што СБУ распачала крымінальную справу ў дачыненні да Глазьева. Украінскія следчыя ўважаюць Глазьева за адказнага за планаванне ваенных аперацый, наданне тэрарыстам той ці іншай дапамогі, планаванне спецыяльных інфармацыйных аперацый.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках