3 траўня 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У падвалах Славянска знайшлі арсенал зброі і нацысцкую форму

18

У Славянску ў падвалах адміністрацыйных будынкаў вайскоўцы знайшлі вялікі арсенал зброі і боепрыпасаў тэрарыстаў.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства абароны Украіны, 5 ліпеня падраздзяленнямі Узброеных сіл Украіны пад непасрэдным камандаваннем міністра абароны Украіны генерал-палкоўніка Валерыя Гелетэя і начальніка Генеральнага штаба УСУ генерал-лейтэнанта Віктара Мужэнкі, падчас правядзення аднаго з этапаў спецыяльнай аперацыі, у захопленых раней сепаратыстамі адміністрацыйных будынках горада Славянска была знойдзеная і канфіскаваная вялікая колькасць узбраення і боепрыпасаў.

Для перадыслакацыі гэтага арсенала ледзь хапіла трох грузавых аўтамабіляў. Усе ўзбраенні і боепрыпасы ў асноўным захоўваліся ў сутарэннях адміністратыўных будынкаў. У прыватнасці, каля 100 скрынь боепрыпасаў для стралковай зброі (калібр 5,45 і 7,62 мм), некалькі ручных супрацьтанкавых гранатамётаў (РПГ-18), адзін з якіх ва ўзведзеным стане. Вялікая колькасць пераносных зенітна-ракетных комплексаў (ПЗРК) і начныя прыцэлы. Рознага характару абмундзіраванне з шаўронамі расейскіх «казакоў» і нацысцкіх фармаванняў СС.

Самая вялікая знаходка – больш за 60 супрацьтанкавых кіраваных ракет (СТРК) россыпам і ў скрынях, якія знойдзены ў падвале гарадской рады горада Славянска.

У паведамленні адзначаецца, што дзве адзінкі РПГ-18, адная з якіх была прыведзеная ў гатоўнасць да ўжывання, канфіскаваныя ў тэрарыста, які спрабаваў стрэліць у бок мэрыі Славянска, дзе працавалі вайскоўцы і кіраўніцтва Мінабароны і Генштаба. Дзякуючы імгненнай рэакцыі і прафесійным навыкам украінскіх вайскоўцаў тэрарыст быў ліквідаваны. Праваахоўныя органы праводзяць мерапрыемствы для высвятлення ягонай асобы і дачынення да іншых тэрарыстычным дзеянняў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках