3 траўня 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахметаў просіць не бамбіць Данецк (Відэа)

38

Украінскі алігарх Рынат Ахметаў заявіў, што ён супраць баявых дзеянняў у Данбасе і ў Данецку ў прыватнасці.

У эксклюзіўным інтэрв'ю каналу «Украіна» Рынат Ахметаў заявіў: «Данецк бамбіць нельга. Данбас бамбіць нельга. Нельга разбураць гарады, нельга разбураць паселішчы, нельга разбураць інфраструктуру. А самае галоўнае нельга дапусціць таго, каб гінулі і пакутавалі людзі. Данецк сталіца Данбаса, а Данбас - гэта сімвал працы. Тут жывуць моцныя, працавітыя і прыстойныя людзі».

На пытанне, як жа выйсці з сітуацыі на Усходзе, Ахметаў адказаў: «Перамовы, перамовы і яшчэ раз перамовы. Іншага шляху няма. І ўспомніце мае словы - усё роўна ўсё скончыцца перамовамі, і ўсё скончыцца мірам. Толькі скажыце мне, калі ласка, хто верне мацяркам іхных дзяцей, хто верне жонкам іхных мужоў, хто верне дзецям іхных бацькоў?!

Таксама Рынат Ахметаў адзначыў: «Шчаслівы Данбас гэта тады, калі людзі маюць годную працу, годны заробак і годнае жыццё. Шчаслівы Данбас гэта тады, калі нас паважаюць, паважаюць нашую памяць, паважаюць нашае права размаўляць на расейскай мове, паважаюць нашыя святы, паважаюць нашыя традыцыі і паважаюць нашыя амбіцыі. Асабіста я шчаслівы Данбас бачу толькі ў адзінай Украіне!»

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках