3 траўня 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: ЗША будуць прадаўжаць ціск на Расею

4
Джон Кэры: ЗША будуць прадаўжаць ціск на Расею

У ЗША занепакоеныя адмовай баевікоў, якіх падтрымлівае Расея, распачаць крокі для спынення агню ў Данбасе.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Джэн Псакі, якую цытуе пасольства ЗША ва Украіне, піша Лігабізнэсінформ.

"Сакратар Джон Кэры выказаў глыбокую занепакоенасць з нагоды адмовы падрыхтаваных Расеяй сепаратыстаў зрабіць патрэбныя захады і даць гарантыі, якія б дазволілі падоўжыць пагадненне аб спыненні агню, і падкрэсліў важнасць захадаў для дээскалацыі", - адзначыла Псакі.

Джон Кэры зноў заявіў пра сваю падтрымку ўкраінцаў і іх права на самаабарону і падкрэсліў намаганні ўкраінскага ўрада ў спробе наладзіць дыялог з тэрарыстамі, якіх падтрымлівае Расея.

"Ён таксама даў зразумець, што мы і нашы еўрапейскія і міжнародныя партнёры будзем далей ціснуць на Расею, каб спыніць усю падтрымку і зброю, якая паступае да сепаратыстаў, узмацніць кантроль за мяжой, заклікаць сепаратыстаў скласці зброю, вярнуць памежныя кантрольна-прапускныя пункты пад кантроль украінскай дзяржавы, а таксама вызваліць усіх закладнікаў", - распавяла Псакі.

Нагадаем, раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выключыў магчымасць аднабаковага спынення агню украінскімі сілавікамі. Тым часам прарасейскія тэрарысты далей супраціўляюцца сілам АТА, а таксама абстрэльваць жылыя кварталы ў Луганску ды іншых населеных пунктах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках