Sony стварыла смартфон для фанатаў «сэлфі»
2- 8.07.2014, 15:25
- 8,900
Кампанія Sony анансавала свой новы смартфон Xperia C3.
Ён распрацаваны спецыяльна для фанатаў «сэлфі». Галоўнай асаблівасцю смартфона стала яго франтальная камера, якая атрымала 5 мэгапіксэляў і адмысловы «мяккі» выбліск. Акрамя таго, на смартфон усталяваныя дадаткі для апрацоўкі фатаграфій, такія як AREffect, паведамляе ТСН.
Сам Xperia C3 належыць да сярэдняй катэгорыі смартфонаў, але валодае пры гэтым 5,5-цалевым экранам з разрознасцю 1280х720 піксэляў. У пластыкавым корпусе прылады знаходзіцца 4-ядравы працэсар з чашчынёйй 1,2, 1 Gb апэрацыйнай і 8 Gb унутранай памяці, а таксама акумулятар на 2500 mAh. Чакаецца, што Xperia C3 ад Sony выйдзе на рынак ужо ў жніўні.