Ураган вырываў дрэвы і зносіў дахі пад Светлагорскам
- 15.08.2014, 14:03
- 8,929
Непагадзь у Светлагорскім раёне віравала хвілін 20, але разбурэнняў прынесла нямала.
Са слоў відавочцаў, пасля ўчорашняга проліўня, які суправаджаецца магутнай маланкай, громам і моцным ветрам, пацярпелі збудаванні, тэхніка, дахі. Каля сярэдняй школы №3 дрэва ўпала проста на пешаходную зону, піша мясцовы сайт lovesun.by.
У Чыркавічах і недалёка ад вёскі Стужкі таксама скінула дрэвы, знесла плот, вырвала дах на прыпыначным пункце. Журналістка Марына Яўсейчык апублікавала ў сваім блогу падрабязныя фотаздымкі наступстваў урагану.