У Гомелі падчас руху загарэўся грузавік (Відэа)
2- 28.08.2014, 16:08
- 9,835
Абвуглены ГАЗ сабраў корак на мосце праз Сож.
Многія аўтамабілісты не змаглі перабрацца на другі бераг: дарогу перацялі з меркаванняў бяспекі. Калі прыехалі супрацоўнікі МНС, аўтамабіль ужо гарэў адкрытым полымем. Наколькі вядома, агонь распаўсюджваўся з бензабака. Цікавай была прычына узгарання, піша onliner.by.
Стары ГАЗ-53 належыць прадпрыемству «Чырвоны гваздзік». Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху ў яго адваліўся бензабак, які стаў церціся аб асфальт. Ад іскры успыхнуў бензін, і ў лічаныя секунды полымя ахапіла ўвесь грузавік. Абышлося без пацярпелых.