3 траўня 2024, Пятніца, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Більжо: Расейская прапаганда - індукаванае трызненне

18
Андрэй Більжо: Расейская прапаганда - індукаванае трызненне

Як абараніць сябе на інфармацыйнай вайне?

Рэцэпта два. Пра іх піша ў сваім блогу на сайце «Сноб» вядомы мастак-карыкатурыст Андрэй Більжо:

- Першы варыянт - увогуле не глядзець навіны на тэлевізіі. Асабліва калі ты не загартаваны, не спрактыкаваны, не валодаеш здольнасцю аналізаваць, параўноўваць і не можаш аддзяліць прапаганду ад фактаў.

Другі варыянт - вучыцца самому аналізаваць падзеі і выпрацоўваць свой пункт гледжання. Гэта складана, але магчыма.

Верыць, што ўкраінскія войскі ўкрыжавалі дзіця на вачах ва ўсіх, калі гэтая інфармацыя не падмацаваная ніякімі дакументамі, могуць толькі зусім дзікія людзі. Гэтая небыліца для тых, хто глядзіць «Бітву экстрасэнсаў» і верыць у бясконцую колькасць ведзьмаў і чары за адзін сеанс. Усе гэта доля прымітыўных асоб. У гэтым сэнсе мы недалёка прасунуліся ад Афрыкі.

Думаючы чалавек не паверыць на слова, яму будуць патрэбныя факты.

Адкуль узялася ў нас сляпая вера ў тое, што гавораць праз тэлевізар? Мне здавалася, што ў сённяшні век тонкіх інфармацыйных тэхналогій гэта ўжо немагчыма! Але чалавеку лёгка і прыемна спажываць тое, што даюць. Седзячы за кампутарам, ён нават не паспрабуе набраць нешта ў пошукавым радку.

Я кажу пра расейскую прапаганду, а не пра ўкраінскую, таму што я расейскі грамадзянін. Мне важна, што адбываецца тут, у мяне на радзіме. Ды і не хлусяць украінскія СМІ ў такой ступені. Калі ў нас узровень прапаганды ўзяць за 100%, то ў іх ад сілы набярэцца 20%. Там ёсць скажэнні, але няма небыліц і трызненняў, што выцясняюць ушчэнт рэальнасць.

Прафесарка Валерыя Сяргееўна Мухіна яшчэ ў канцы 1960-х паставіла дослед. Дзяцей кармілі салёнай кашай, і ўсе яны казалі: «Якая салодкая каша!» Іх так падгаварылі. Адзін хлопчык гэтага не ведаў. Калі чарга даходзіла да яго, ён спрабаваў гэтую салёную кашу і адказваў, як усе, што яна салодкая. Гэта называецца канформнасць паводзін. Ён кажа няпраўду, каб не адрознівацца ад усіх іншых.

Расейскае грамадства сёння камформнае і згодлівае. Прапаганда страшная, калі яна выцясняе і засланяе сабой рэальнасць. Тады чалавек сыходзіць ва ўладу прапаганды, парушаюцца ягоная свядомасць і светаўспрыманне. У гэтым і ёсць злачынства прапагандыстаў.

Усе грамадствы падатныя да прапаганды. Але чым грамадства больш развітае, цывілізаванае і культурнае, тым прапаганда павінна быць больш дасканалай. Чым грамадства больш прымітыўнае, шэрае і бескультурнае, тым яно больш падпадае пад прымітыўную прапаганду. Мы апынуліся прымітыўнымі, неадукаванымі і шэрымі. Гэта было заўсёды.

Але ў Савецкім Саюзе прапаганда жыла ў паралельным пласце, існавала паняцце другой культуры. Мы ведалі, што гэта прапаганда, і ставіліся да яе адпаведна. Прапаганда не ператваралася ў рэальнасць. Чырвоныя сцягі, партрэты Леніна, партыйныя сходы - ніхто ўсё гэта сур'ёзна не ўспрымаў. Пад сталом гулялі ў марскі бой і чыталі самвыдат Набокава і Салжаніцына. Было дзве культуры.

У псіхіятрыі ёсць паняцце «індукаванае трызненне». Гэта калі псіхічнахворага чалавека атачаюць ягоныя сябры і сваякі, для якіх ён з'яўляецца аўтарытэтам. Яны вераць у тое, што ён кажа. Ягонае трызненне для іх з'яўляецца ісцінай. Ён кажа: «Я бачыў, як марсіяне прыляцелі, высадзіліся на Цвярской, іх было 100 чалавек, яны ўсе аранжавыя, і галовы ў іх зялёныя». У яго - трызненне, а яны яму вераць і кажуць: «Ну, чаму мы не павінны верыць Сяргею Пятровічу Сідараву? Мы яго вельмі паважаем, мы не можам яму не давяраць! Калі ён кажа, што бачыў іх учора ўвечары, значыць, так і ёсць!». Гэта і называецца індукаваным трызненнем.

Самі яны не з'яўляюцца разумова хворымі, але яны з'яўляюцца носьбітамі трызнення гэтага Сяргея Пятровіча. Пераконваць вар'ята нельга і бессэнсоўна. Калі блізкі чалавек ці псіхіятр будзе тлумачыць хвораму, што той трызніць, то ён стане ягоным ворагам. Каб захаваць кантакт з вар'ятам, псіхіятрам рэкамендуецца не пераконваць, а згаджацца з ім, быць мяккім і лячыць яго медыкаментозна.

І цяпер нашае грамадства індукаванае вірусам прапаганды.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках