Адзін з заснавальнікаў «Агаты Крысці» запісаў песню ў падтрымку Украіны
4- 8.08.2014, 21:56
- 12,816
Песня ўвойдзе ў акустычны альбом.
Адзін з заснавальнікаў расейскага гурта «Агата Крысці», а цяпер - лідэр гурта The Matrixx Глеб Самойлаў запісаў песню ў падтрымку Украіны. Кліп на яе музыку пастанавілі змантаваць са шматлікага аматарскага і прафесійнага відэа, знятага на кіеўскім Майдане, паведамляе ТСН.
На відэа - хроніка Майдана з баямі на Грушэўскага і расстрэламі людзей. Песня носіць назву «Жывы». Кампазіцыя ўвойдзе ў акустычны альбом гурта пад назвай Light, рэліз якога намечана на 1 кастрычніка.