Лукашэнка патлумачыў, чаму ў беларусаў нізкія пенсіі
117- 19.09.2014, 18:14
- 76,517
Дыктатар у сваёй упадабанай манеры прадставіў справу так, быццам за нізкія пенсіі ён адказнасці не нясе.
Маючы кантакт з працоўным калектывам Аршанскага льнокамбіната, Лукашэнка сказаў, што ў краіне даўно трэба было павышаць пенсійны ўзрост. Чаму ён пра гэта заікнуўся, стала зразумела адразу ж, піша «Салiдарнасць».
- Але вы гэтага не хочаце. А я вам абяцаў, што, перш чым гэта рабіць, мы з вамі параімся. Але майце на ўвазе: такая будзе і пенсія, - папярэдзіў Лукашэнка. - Калі б у нас быў вышэйшы пенсійны ўзрост, то большую масу грошай мы маглі б дзяліць на меншую колькасць пенсіянераў і пенсія была б значна вышэйшай. Але калі вы гэтага не хочаце - добра.
Такім чынам Лукашэнка ў упадабанай манеры сышоў ад адказнасці за няпростую сітуацыю ў эканоміцы краіны. Ён ужо неаднаразова ў выпадку чаго прадстаўляў справу так, быццам самі беларусы не хочуць атрымліваць больш.
Так, у сярэдзіне 2010 года дыктатар заявіў:
- Калі народ хоча атрымліваць 1,5-2 тысячы даляраў заробку, давайце дамо, але за паслугі будзеце плаціць рэальны кошт. Мы можам зрабіць як у Еўропе, але тады будзеце, як і ў іх, плаціць поўны кошт... Калі б вы захацелі, мы б зрабілі гэта цягам аднаго-двух гадоў... Проста вы гэтага не хочаце...