Анжаліка Агурбаш: Мне дастаткова абаранкаў і квашанай капусты
103- 25.09.2014, 16:30
- 84,423
Беларуская спявачка назвала сябе «рускім чалавекам» і ўзяла ўдзел у прапагандысцкай кампаніі Крамля.
З учорашняга дня ў цэнтры Масквы ля помніка Аляксандру Пушкіну праходзіць бясплатны абмен футболак з замежнай сімволікай на футболкі з мілітарысцкімі лозунгамі. Акцыя задуманая як адказ на заходнія санкцыі, выкліканыя акупацыяй Крыму і часткі Данбаса расейскімі войскамі.
Сёння да прапагандысцкай кампаніі падключылася беларуская спявачка Анжаліка Агурбаш. У інтэрв'ю арганізатарам мерапрыемства яна распавяла, чаму апранула майку з надпісам «Не смяшыце мае «Іскандэры».
«Для расейскага чалавека санкцыі - гэта тое ж самае, што мядзведзя палохаць камарамі», - сказала яна, тлумачачы, чаму не баіцца санкцый Захаду. Спявачка сказала, што «нарадзілася ў Беларусі, і ёй дастаткова бульбы, абаранкаў і квашанай капусты, каб пражыць».