Ахоўнік Жанны Агузаравай збіў аператара LifeNews
21- 28.09.2014, 11:11
- 28,208
Пасля канцэрта эпатажнай спявачкі Жанны Агузаравай адбыўся непрыемны інцыдэнт.
У Маскве 28 верасня ў клубе Ray Just Arena (Arena Moscow) на Ленінградскім праспекце праходзіў чарговы канцэрт вядомай эпатажнай зоркі Жанны Агузаравай. Пасля канцэрту, на выхадзе з клуба, аператар LifeNews Дзмітрый Кісялёў фотаграфаваў спявачку. Затым яна села ў сваё аўто і пакінула клуб. А яе ахоўнік збіў аператара канала Дзмітрыя Кісялёва і ягонага калегу.
Таксама ахоўнік адабраў тэлефон і выдаліў усе фота-і відэаматэрыялы, на якіх была знятая спявачка.