Праваабаронцу Алену Танкачову могуць пазбавіць віду на жыхарства ў Беларусі
5- 30.09.2014, 14:16
- 13,235
У дачыненні да старшыні праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Алены Танкачовай распачатая працэдура пазбаўлення яе віду на жыхарства ў Беларусі.
Алена Танкачова з'яўляецца грамадзянкай Расейскай Федэрацыі, аднак каля 30 год пражывае ў Беларусі.
«23 верасня я атрымала апавяшчэнне аб пачатку працэдуры анулявання віду на жыхарства. Я раблю ўсе неабходныя юрыдычныя дзеянні, якія, магчыма, могуць паўплываць на сітуацыю», - паведаміла праваабаронца БелаПАН.
Ад якіх-небудзь дадатковых каментароў Танкачова адмовілася.
Цэнтр прававой трансфармацыі - некамерцыйная структура, мэтай якой з'яўляецца павышэнне прававой культуры, а таксама арганізацыя асветніцкай, аналітычнай і даследчай дзейнасці ў галіне права.