30 красавiка 2024, aўторак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Заслаўем урэзаўся ў слуп і загінуў кіроўца «Пежо»

10
Пад Заслаўем урэзаўся ў слуп і загінуў кіроўца «Пежо»

У Менскім раёне, побач з Заслаўем, 9 студзеня 24-гадовы жыхар пасёлка Чысць Маладзечанскага раёна не справіўся з кіраваннем аўтамабілем "Пежо-406".

Машына ў выніку выехала за межы праезнай часткі дарогі і наехала на апору лініі электраперадачы, паведамляе БелаПАН.

Ад атрыманых траўмаў малады чалавек памёр на месцы здарэння.

Паводле звестак упраўлення ДАІ МУС Беларусі, за мінулыя суткі на дарогах краіны адбылося 357 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай. У 16 ДТЗ два чалавекі загінулі і 16 атрымалі раненні.

Выяўлена блізу 5 000 парушэнняў правілаў дарожнага руху. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення затрымана 53 кіроўцы. За перавышэнне хуткасці руху аштрафаваныя 542 кіроўцы. Выяўлена 333 кіроўцы і пасажыры, што праігнаравалі абавязковае патрабаванне аб прышпільванні рэмням бяспекі. За парушэнне правілаў дарожнага руху да адказнасці прыцягнута 1 066 пешаходаў, з іх 476 - за адсутнасць святлоадбіўных элементаў у цёмны час дня.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках