Удзельнік расстрэлу Charlie Hebdo назваў арганізатараў тэракту
22- 10.01.2015, 15:03
- 62,818
Шэрыф Куашы перад сваёй гібеллю распавёў пра тое, хто фінансаваў яго тэрарыстычную дзейнасць.
Са слоў удзельніка нападу на рэдакцыю штотыднёвіка Charlie Hebdo, грошы ён атрымліваў ад падраздзялення «Аль-Каіды» ў Емене, паведамляе РБК.
Ужо будучы блакаваным у доме ў прыгарадзе Парыжа, Шэрыф Куашы праз тэлефон пагаварыў з тэлеканалам BFM-TV, які прывёў аўдыёзапіс размовы ў сваім эфіры. Са слоў тэрарыста, ён «быў адпраўлены сюды падраздзяленнем «Аль-Каіды» ў Емене, а фінансаванне атрымліваў ад Анвара аль-Аўлакі.
Аль-Аўлакі быў вядомы як прапаведнік радыкальнага ісламу і адзін з ідэалагічных лідэраў «Аль-Каіды». Ён быў забіты ў верасні 2011 года ў Емене ў выніку абстрэлу з беспілотнікаў. Раней агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў спецслужбах Емена паведамляла, што з аль-Аўлакі падчас сваёй паездкі ў Емен у 2011 годзе сустракаўся старэйшы з братоў Куашы, Саід.
Іншы тэрарыст, Амед Кулібалі, які 8 студзеня напаў на паліцыянтаў у Парыжы (тады загінула жанчына-паліцэйскі), а 9 студзеня захапіў закладнікаў у парыжскай кашэрнай краме, праз тэлефон распавёў BFM-TV, што ён і браты Куашы каардынавалі свае дзеянні. Кулібалі напаў на паліцэйскіх пасля расстрэлу рэдакцыі штотыднёвіка Charlie Hebdo па загадзя ўзгодненым з Куашы планам.
Кулібалі быў забіты падчас штурму сіламі паліцыі крамы кашэрных прадуктаў. Перад штурмам Кулібалі ў размове з BFM-TV паведаміў, што «хацеў абараніць палестынцаў» і ягоная атака была накіраваная супраць габрэяў.