Курс еўра вырас да 75 расейскіх рублёў
8- 12.01.2015, 10:26
- 19,497
Падчас таргоў на Маскоўскай біржы ў панядзелак кошт еўра дасягнуў адзнакі 75 руб., курс даляра перавысіў 63 руб.
На закрыцці таргоў у пятніцу даляр таргаваўся на біржы на ўзроўні 61,51 руб., еўра - 72,25 руб, піша РБК.
А 10:03 у панядзелак еўра таргаваўся на Маскоўскай біржы на ўзроўні 75,00 руб. Гэта на 2,75 руб. вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў - тады еўрапейская валюта каштавала 72,25 руб. Даляр прыкладна а 10:01 дасягнуў максімальнага значэння 63,17 руб., што на 1,66 руб. вышэй за ўзровень закрыцця таргоў у пятніцу. Тады амерыканская валюта каштавала 61,51 руб.
Неўзабаве рубель нязначна адыграў страчанае: а 10:20 даляр таргаваўся на ўзроўні 62,82 руб., еўра - 74,54 руб.
А 09:50 у панядзелак кошт лютаўскіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent склаў $49,03 за барэль.
Нафта працягвае таннець на фоне прагнозу аналітыкаў Goldman Sachs Group Inc., якія панізілі прагноз коштаў нафты марак Brent і WTI, паведамляе Bloomberg. Аўтары прагнозу адзначылі, што кошты нафты павінны заставацца блізу ўзроўню $40 за барэль цягам першай паловы 2015 года, каб справакаваць скарачэнне інвестыцый у сланцавай галіна ЗША.
Прагноз кошту нафты WTI на бліжэйшыя тры месяцы быў паніжаны Goldman да $41 за барэль з $70 за барэль, прагноз для Brent - да $42 з $80 за барэль.