28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Атака Расеі на Польшчу і краіны Балтыі непазбежная

36
Андрэй Іларыёнаў: Атака Расеі на Польшчу і краіны Балтыі непазбежная

Еўрапейскім краінам пагражае «гібрыднае ўварванне» з боку РФ.

Пра гэта заявіў Андрэй Іларыёнаў - былы дарадца Уладзіміра Пуціна. У інтэрв'ю польскаму парталу «Plus Minus» ён ацэньвае і тлумачыць палітыку Расеі, піша выданне wPolityce.

«Тое, што расейскае ўварванне адбудзецца, непазбежнае. Пытанне толькі ў тым, калі менавіта. Расея ніколі не хавала гэтага, бо даўно пачала дэстабілізаваць сітуацыю ў Грузіі, Казахстане, Азербайджане, а таксама ў Латвіі і Балгарыі. Я мяркую, што цягам бліжэйшых двух гадоў наступіць кульмінацыйны пункт гэтых дзеянняў. Давайце памятаць пра тое, што менавіта столькі засталося да канца тэрміну Барака Абамы. Уладзімір Пуцін аддае сабе справаздачу ў тым, што гэты палітык з'яўляецца найбольш неэфектыўным прэзідэнтам ЗША ва ўсёй гісторыі. Ён ведае, што яму трэба як мага хутчэй выкарыстоўваць слабасць Барака Абамы перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША» - кажа экспэрт.

Андрэй Іларыёнаў пераконвае, што калі б у Белым Доме сядзеў больш сур'ёзны і моцны палітык, то Уладзіміру Пуціну не было б так лёгка праводзіць сваю агрэсіўную палітыку.

«Агрэсія ў дачыненні да Польшчы і балтыйскіх краін можа адбыцца па-рознаму. Трэба памятаць пра тое, што Уладзімір Пуцін не начальнік сухапутных войскаў, а палкоўнік спецыяльных службаў. Я мяркую, што мы павінны чакаць, хутчэй за ўсё, гібрыднай вайны, а не ваеннага ўварвання. Могуць з'явіцца дыверсійныя групы, якія будуць спрабаваць дэстабілізаваць сітуацыю ў пералічаных краінах» - мяркуе ён.

На думку былога дарадцы расейскага прэзідэнта, заходні свет мог бы вельмі лёгка заблакаваць імперскія памкненні Масквы. Але для гэтага патрэбныя палітычная воля і паслядоўная палітыка.

«Што тычыцца ўзброеных сілаў, то краіны NATO маглі б размясціць на межах з Расеяй значны вайсковы кантынгент і найноўшую зброю. Акрамя таго, Расея адчула б санкцыі, калі б былі замарожаныя валютныя актывы на рахунках расейскай нацыянальнай рэзервовай сістэмы або на еўрапейскіх рахунках расейскага Цэнтральнага банка. Гэта сумы прыблізна ў 500-600 мільярдаў даляраў - перад тварам такой пагрозы Масква адразу вярнула б сваіх салдат з Украіны», - заявіў Андрэй Іларыёнаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках