Беларусь - на 157 месцы ў рэйтынгу свабоды слова
12- 13.01.2015, 10:28
- 18,298
«Рэпарцёры без межаў» прадставілі рэйтынг свабоды слова паводле вынікаў даследавання 2014 года.
Ён апублікаваны на сайце міжнароднай праваабарончай арганізацыі.
Лепш за ўсё са свабодай слова ідуць справы ў Фінляндыі, Нідэрландах, Нарвегіі, Люксембургу і Андоры, піша camarade.biz.

Сярод постсавецкіх краін найлепшая сітуацыя - у Эстоніі, якая займае 11 месца. Беларусь у гэтым спісе на 157 месцы.
А вось на якіх месцах размясціліся іншыя дзяржавы з былога СССР:
32. Літва;
37. Латвія;
56. Малдова;
78. Арменія;
84. Грузія;
97. Kыргызстан;
115. Taджыкістан;
127. Украіна;
148. Расея;
160. Aзeрбайджан;
161. Kaзaхстан;
166. Узбекістан;
178. Tуркменістан.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка «традыцыйна» трапляе ў спіс «знішчальнікаў прэсы» (predators of the press), які таксама штогод складаюць праваабаронцы з «Рэпарцёраў без межаў».