Кошт нафтавага кошыка АПЕК за дзень абрынуўся да рэкорднай адзнакі
3- 14.01.2015, 12:54
- 8,679
Кошт нафтавага кошыка АПЕК 13 студзеня знізіўся на 4,7% - да 41,5 даляра за барэль з 43,55 даляра ў папярэдні гандлёвы дзень.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні арганізацыі, паведамляе УНИАН.
За апошнія сем месяцаў кошт нафты знізіўся больш чым на 60 даляраў за барэль.
У снежні 2014 сярэдні кошт "кошыку" складаў 60,46 даляра за барэль, у лістападзе - 75,5 дал, у кастрычніку - 84,65 дал, у верасні - 96,2 дал, у жніўні - 101,03 дал, у ліпені - 105,55 дал, у чэрвені - 107,78 дал, у траўні - 105,56 дал, у красавіку - 104,12 дал, у сакавіку - 104,04 дал, у лютым - 105,27 дал, у студзені - 104,66 дал.
У 2014 годзе сярэдні кошт "кошыку" складаў 96,23 даляра за барэль, у 2013 годзе 105,57 - дал, у 2012 годзе - 109,74 дал, у 2011 годзе - 107,46 дал, у 2010 годзе - 77,45 дал за барэль.
Рэкорд кошту «кошыку» быў усталяваны 3 ліпеня 2008 года - 140,73 даляра за барэль.
Цана "кошыку" АПЕК вызначаецца як сярэдні арыфметычны паказчык фізічных коштаў наступных гатункаў нафты, якая здабываецца краінамі картэлі: SaharanBlend (Алжыр), Girassol (Ангола), Oriente (Эквадор), IranHeavy (Іран), BasraLight (Ірак), KuwaitExport (Кувейт), EsSider (Лівія), BonnyLight (Нігерыя), QatarMarine (Катар), ArabLight (Саудаўская Аравія), Murban (ААЭ) і BCF 17 (Венесуэла).
Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты - АПЕК - аб'ядноўвае шэраг краін, эканоміка якіх залежыць ад продажу вуглевадародаў за мяжу. На долю АПЕК прыпадае блізу 40% сусветнай здабычы нафты.