МЗС Украіны: Сустрэча кантактнай групы адбудзецца да канца гэтага тыдня
2- 14.01.2015, 17:41
- 7,763
У МЗС Украіны разлічваюць, што кантактная група ў менскім фармаце збярэцца да канца гэтага тыдня ў Менску або ў рэжыме відэаканферэнцыі.
Пра гэта паведаміў спікер МЗС Яўген Перабійніс сёння на брыфінгу, адказваючы на пытанне журналістаў, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя пра тое, што кантактная група збярэцца 16 студзеня, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнэсІнфарм.
"Я не магу цяпер пацвердзіць дакладную дату, паколькі гэта павінна вызначаць сама трохбаковая кантактная група. Але мы чакаем, што сустрэча адбудзецца цягам бліжэйшых дзён, да канца гэтага тыдня. Што тычыцца месца правядзення - наколькі нам вядома, разглядаецца Менск. Таксама не выключаецца, што сустрэча можа прайсці ў рэжыме відэаканферэнцыі", - сказаў ён.
Перабійніс падкрэсліў, што Украіна гатовая да правядзення такой сустрэчы. У той жа час, для эфектыўнага разгляду запланаваных пытанняў так званыя ЛНР і ДНР павінны быць прадстаўлены "тымі, хто на самай справе кантралюе сітуацыю, тымі, хто падпісваў Менскія дамоўленасці, а не якімі-небудзь іншымі асобамі, якія не могуць прыняць ніякіх пастаноў".