Маламуж: Польшча і Францыя гатовыя даць Украіне найноўшае ўзбраенне
4- 15.01.2015, 10:44
- 31,682
Францыя і Польшча гатовыя да вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Украінай.
Пра гэта ў эфіры тэлеканала заявіў генерал войска Украіны Мікалай Маламуж, піша zn.ua.
«Нам некалькі краін гатовыя даць, падкрэсліваю, што не ўсе краіны NATO. ЗША, Вялікабрытанія, у некаторай ступені Францыя і Польшча. Гэтыя краіны гатовыя ісці на сістэму вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва і даць нам найноўшае ўзбраенне, але на 85% гэта зброя нашага ВПК», - паведаміў Маламуж.
Раней паведамлялася, што ЗША перадалі Дзяржаўнай памежнай службе Украіны 35 браняваных пазадарожнікаў і ахоўную экіпіроўку.
Акрамя таго, Літва перадала ўкраінскаму войску элементы ўзбраення, аб якіх прасіў украінскі бок. «Гэта вайсковыя сродкі, як прыгожа назваў іх прэзідэнт Парашэнка - элементы ўзбраенняў, тое што трэба ўзброеным сілам Украіны», - распавёў літоўскі міністр абароны Юозас Алекас.