Кошт нафты Brent зноў набліжаецца да $47 за барэль
3- 15.01.2015, 12:31
- 10,636
Кошт ф'ючэрсаў Brent зноў абрынуўся ніжэй за 48 даляраў за барэль і набліжаецца да 47 даляраў за барэль.
Так, да 11:34 паводле менскага часу нафтавыя ф'ючэрсы Brent каштавалі 47,40 дал/бар, а да 11:39 - ужо 47,30 дал/бар, што на 2,85% ніжэй за ўзровень учорашняга закрыцця, паведамляе РБК-Украіна.
Адзначым, сёння кошты нафты Brent вярнуліся да зніжэння пасля росту з шасцігадовага мінімуму ў сераду.
Да 08:37 ф'ючэрсы на Brent патаннелі на 0,61 дал да 48,08 дал за барэль, а ф'ючэрсы на WTI - на 0,48 дал да 48,00 дал. У сераду Brent падаражэла на 4,5 адсотка, што стала максімальным ростам з чэрвеня 2012 года.