ЕЗ знайшоў спосаб знізіць газавую залежнасць ад РФ
4- 15.01.2015, 17:13
- 17,801
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб правядзенні палітыкі энэргетычнай бяспекі, надзейнай і абароненай ад вонкавага ціску.
У дакуменце падкрэсліваецца, што неабходна развіваць праекты ў будаўніцтве газаправодаў, якія дыверсіфікуюць энэргазабеспячэнне краін Еўразвяза. На думку еўрадэпутатаў, гэта павінна «дапамагчы тым дзяржавам-сябрам, якія ў сапраўдны час вымушаныя спадзявацца на Расею як адзінага пастаўшчыка» энэргарэсурсаў, паведамляе «Інтэрфакс».
У рэзалюцыі ўказана, што важнае значэнне для гарантавання энэргетычнай бяспекі краін ЕЗ маюць стабільныя пастаўкі газу ва Украіну. Дакумент прапануе «распрацаваць праграмы супрацоўніцтва з Украінай, а таксама Паўднёвым Каўказам, Цэнтральнай Азіяй, Блізкім Усходам і Міжземнамор'ем, накіраваныя на развіццё інфраструктуры і ўзаемазвязанасці паміж ЕЗ і яго еўрапейскімі суседзямі, незалежна ад расейскага газу». Каардынаваць гэтае пытанне будзе Еўрапейская энэргетычная супольнасць.
На сесіі Еўрапарламента адзначылі, што выкананне правілаў агульнага энэргетычнага рынку, у тым ліку Трэцяга энэргапакета, неабходна выконваць няўхільна. Пры гэтым дэпутаты выказаліся супраць дыскрымінацыі ў будучым разглядзе справы ў дачыненні да «Газпрома».