Лукашэнка дазволіў Мінгандлю ўручную павысіць некаторыя цэны
30- 15.01.2015, 17:40
- 55,986
Дыктатар сёння дазволіў Мінгандлю пасля сустрэч з прадстаўнікамі бізнэсу ўручную павышаць замарожаныя цэны на некаторыя групы тавараў.
«Калі мы дзесьці ўручную пачалі нешта рэгуляваць, так знайдзіце час пагаварыць з бізнэсмэнамі, асабліва гэта датычыцца гандлю, каб яны вам распавялі, дзе якія праблемы, і ў вас ёсць усе паўнамоцтвы для таго, каб там пасунуцца», - заявіў сёння Лукашэнка, выступаючы ў «парламенце», піша АФН.
«Хаця я тут не бачу таксама ніякіх праблем (з замарожваннем коштаў)», - дадаў ён.
«Прымаючы гэтую пастанову, я перш за ўсё меў на ўвазе тое, што ў нас непараўнальна з мінулымі крызісамі таннейшыя рэсурсы. Таму нічога страшнага няма, калі мы пратрымаемся на гэтым узроўні коштаў. Мы іх не зніжаем, але, можа, дзесьці і ўручную прыйдзецца іх адрэгуляваць на асобныя групы тавараў. У гэтым няма ніякага страху», - удакладніў Лукашэнка.
Нагадаем, Мінгандлю забараніў падымаць цэны на няпэўны час.