Палітвязень Пракапенка атрымаў шмат навагодніх віншаванняў
- 16.01.2015, 10:13
- 6,562
Магчыма, у лютым палітвязню ўдасца сустрэцца з бацькамі.
Пра гэта charter97.org распавёў бацька палітвязня Анатоль Пракапенка.
«Арцём нядаўна тэлефанаваў, казаў, што атрымаў вельмі шмат паштовак, віншаванняў з Новым годам. А так усё нармальна. Калі гэта можна назваць «нармальна». Усё па-старому... У лютым плануецца асабістае спатканне, але пакуль дакладна нічога не вядома», - сказаў ён.
Нагадаем, Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым на сем гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзялення КДБ.