Парашэнка: Украінскія «кібаргі» здзейснілі немагчымае
35- 16.01.2015, 12:57
- 73,475
Учорашні дзень будзе ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю Узброеных Сіл Украіны.
Як інфармуе Цензор.НЕТ са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы, пра гэта прэзідэнт Пётр Парашэнка сказаў падчас сустрэчы з кіраўнікамі фракцый Вярхоўнай Рады.
«Высокапрафесійныя адважныя дзеянні ўкраінскіх змагароў у данецкім аэрапорце, вельмі добра арганізаванае кіраўніцтва войскамі, своечасовае ўвядзенне рэзерваў дазволілі ўчора здзейсніць немагчымае», - паведаміў Пётр Парашэнка.
«Гэта ўсё робіцца для таго, каб мы дакладна прадэманстравалі, што перамір'е гэта не слабасць Украіны, гэта - сіла. І той, хто паспрабуе цынічна і падступна парушыць яго заплаціць за гэта жыццём», - падкрэсліў прэзідэнт.
Нагадаем, учора баевікі ўшчыльную наблізіліся да пазіцый украінскіх сілавікоў у аэрапорце Данецка. Пазней тэрарысты заявілі, што яны нібыта «зачысцілі» тэрмінал аэрапорта, у якім былі заблакаваныя байцы. Аднак прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Леанід Мацюхін паведаміў, што бой за тэрмінал аэрапорта доўжыцца і зняпраўдзіў інфармацыю сепаратыстаў, што тыя ўзялі яго пад кантроль.
Украінскія байцы ўтрымліваюць пазіцыі ў стратэгічнай кропцы пад захопленым тэрарыстамі Данецкам ўжо некалькі месяцаў.
Сярод байцоў, якія абараняюць аэрапорт Данецка ад штурму тэрарыстаў, ёсць і беларусы.