У абменніках Віцебска няма валюты
13- 16.01.2015, 17:04
- 18,409
Жыхары Віцебска скардзяцца на адсутнасць у абменніках валюты.
Пра гэта паведамляюць чытачы charter97.org, якія пражываюць у абласным цэнтры.
«У цэнтральных офісах БПС-банка і «Прыёрбанка» валюты няма. Прадаюць толькі тое, што здалі кліенты. Гэтак жа немагчыма зрабіць перавод з рахунку ў беларускіх рублях у іншую валюту», - піша адзін з іх.
На недахоп валюты ў абменніках на працягу апошніх дзён скардзяцца і жыхары іншых беларускіх гарадоў, у тым ліку і Менска.