Працоўных «Контэ СПА» адпраўляюць у прымусовы адпачынак
6- 17.01.2015, 15:25
- 25,213
Прадпрыемства адпраўляе траціну супрацоўнікаў у прымусовы адпачынак.
Пра гэта charter97.org паведаміў чытач.
«Прадпрыемства «Контэ СПА» прыпыніла дзейнасць. 30% працоўных прымусілі напісаць заявы на «адпачынак без захавання заработнай платы», - напісаў ён.
Журналіст спрабаваў атрымаць афіцыйны каментар у прадстаўнікоў кампаніі, аднак супрацоўніца фірмы Таццяна Наскевіч каментаваць адмовілася.
«Гэта я вам дакладна пракаментаваць не змагу», - сказала яна.
Нагадаем, беларуска-польскае СТАА «Контэ СПА» - адзін з найбуйнейшых вытворцаў калготак і шкарпэтак на постсавецкай прасторы. Асноўныя экспартныя рынкі - Расея, Украіна і Казахстан. Прадаюцца беларускія калготкі і ў ЗША, Канадзе, Ізраілі, адкрыта гандлёвае прадпрыемства ў Польшчы. На беларускім рынку група кампаній «Контэ» займае каля 40%. Сёння на прадпрыемстве больш за 2000 работнікаў.